Урок па бел.літ , 7 клас (Емельянава В. С.)
Тэма : Вобраз дзядзькі Антося (урывак “Дзядзька-кухар”з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”)
Мэта:- раскрыць майстэрства паэта ў абмалёўцы вобраза дзядзькі Антося
- дапамагчы вучням выявіць рысы бел.нацыянальнага характару на прыкладзе
вобраза дзядзькі Антося
- стварыць умовы для развіцця маўленчай культуры , аналітычнага мыслення вучняў
- садзейнічаць выхаванню цікавасці вучняў да вывучэння бел.літаратуры
Абсталяванне : вучэбны дапаможнік “Бел.літ “ 7 клас, фотавыстава па творы , партрэт пісьменніка , вучнёўскія малюнкі да ўрыўка “Дзядзька-кухар”, выстава кніг Якуба Коласа , аўдыязапіс песні ляснога жаваранка.
Эпіграф :
Наш дзядзька , мілы наш Антоні,
Ў дзіцячым часта быў палоне…
Якуб Колас
Ход урока
1 . Слова настаўніка.
Прывітанне з вучнямі
Дзеці , аб кім сёння ў нас пойдзе гутарка ? ( дзеці адказваюць).Сёння ў нас з вамі з’явілася цудоўная магчымасць дакрануцца яшчэ раз да творчай спадчыны Якуба Коласа , да яго славутай паэмы “Новая зямля”. Усе вы дома прачыталі ўрывак “Дзядзька –кухар”.Давайце паспрабуем вызначыць мэты ўрока , якія веды мы павінны сёння атрымаць.
1 Інфармацыйны этап.
Каб мець поўнае прадстаўленне пра дзядзьку Антося , давайце паслухаем , што сам аўтар успамінае пра яго.Падрыхтаваны вучань зачытвае ўспаміны Якуба Коласа : Дзядзька Антось !З ім мы рыбу лавілі , хадзілі на паляванне , па сена ездзілі. Меў ён да дзяцей ласку і падыход, можа, праз тое , што застаўся бабылем. Любіў пасмяяцца , умеў пажартаваць і пакпіць. Ростам быў невысокі, ніжэйшы за мяне . Нос – як упор у гэбліку , а пад носам – добрыя пышныя вусы . Валасы каштанавыя , даўгія , хвалістыя , вочкі невялікія карыя.Працавіты чалавек !
Настаўнік :І сапраўды , дзядзька Антось сыграў важную ролю ў лёсе Якуба Коласа. Уласнае жыццё яго не склалася . Дзяўчына , якая клялася яму ў вечным каханні , выйшла замуж за другога . Ён назаўсёды адмовіўся ад спробызнайсці асабістае шчасце і па просьбе брата Міхала (бацькі Якуба Коласа) пераехаў жыць да яго ў леснікову пасаду . Сям’я Міхала стала для яго сям’ёй . А пляменнікі - і яго дзецьмі.
Настолькі блізкім і родным , што паэт прсвяціў яму некалькі раздзелаў у паэме “Новая зямля” . Я прапаную вам паслухаць адзі х іх . Настаўнік чытае на памяць радкі “ Вось як жывога дзядзьку бачу”.
Заданне вучням па групах :
1-я група: апісаць партрэт Антося
2-я група : назваць рысы характару галоўнага героя
3- група :вызначыць адносіны да працы дзядзькі героя , адносіны да яго вяскоўцаў
Работа з тэкстам.
1- група .Раскрыйце сэнс радкоў :
Наш дзядзька, мілы наш Антоні,
Ў дзіцячым часта быў палоне
Аб якім палоне ідзе гутарка ?Раскрыйце сэнс радкоў
2- група . Раскрыце сэнс радкоў :
О, дзядзька спосабаў меў многа
Даняць праціўніка малога
Якія спосабы меў дзядзька Антось , каб заняць дзяцей ?
3- група . А чым жа Ліпава так міла ?
І што за Ліпава такое?
Чаму ніхто з дзяцей не мог устаяць перад прапановай дзядзькі пайсці ў Ліпава?
( На падрыхтоўку задання даецца 3-5 хвілін, дзеці замацоўваюць адказы радкамі з тэкста)
Фізкультхвілінка. ( сумяшчаем з праслухоўваннем аўдыязапісу песні ляснога жаваранка)
Настаўнік. А якая самая важная падзея легла ў аснову урыўка “Дзядзька –кухар”?
Літаратурная віктарына :
- Якую кулінарную страву надумаў прыгатаваць дзядзька Антось?
- Чым вырашыў здзівіць дзядзька Антось сваіх пляменнікаў?
- Якія спадручныя прылады для прыгатавання клёцак бярэ з сабою ў лес дзядзька Антось?
- З чаго рабііў дзядзька клёцкі?
- Наколькі дзецям быў цікавы сам працэс прыгатавання клёцак, знайдзіце адпаведныя радкі ў тэксце.
- Які фінал гэтай важнай падзеі. Зачытаць радкі з тэкста.
- Ці былі расчараваны дзеці такім зыходам спраў?
- Якім вы ўбачылі ў гэтым урыўку дзядзьку Антося, чым ён вам спадабаўся?
- Якія рысы нацыянальнага беларускага характару ўвасоблены ў вобразе дзядзькі Антося?
- Штоб вы хацелі перанесці ў вашы сямейныя ўзаемаадносіны ад дзядзькі Антося?
Творчае заданне . Складанне сінквейна
Сінквейн – гэта маленькі твор, які складаецца па наступным плане :
1)тэма (назоўнік)
2)два азначэнні ( прыметнікі)
3) тры дзеянні (дзеясловы)
4)сказ з чатырох слоў
5) асацыяцыя
Дзядзька Антось
Вясёлы , мудры
Працуе, кулінарыць, забаўляе
Лепшы сябар і дарадца дзяцей
Цудоўны чалавек!
Падвядзенне вынікаў урока
Дамашняе заданне :скласці нев. лірычную замалёўку “ Чалавек , з якім мне ніколі не бывае
сумна”


