Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

New

Урок па бел.літ , 7 клас (Емельянава В. С.)

Тэма : Вобраз дзядзькі Антося  (урывак  “Дзядзька-кухар”з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”)

Мэта:-    раскрыць майстэрства паэта ў абмалёўцы вобраза дзядзькі  Антося

-          дапамагчы вучням выявіць рысы бел.нацыянальнага характару на прыкладзе    

    вобраза дзядзькі Антося

-          стварыць умовы для развіцця маўленчай культуры , аналітычнага мыслення вучняў

-          садзейнічаць выхаванню цікавасці вучняў да вывучэння бел.літаратуры

 

Абсталяванне : вучэбны дапаможнік “Бел.літ “ 7 клас, фотавыстава па творы , партрэт пісьменніка , вучнёўскія малюнкі да ўрыўка “Дзядзька-кухар”, выстава кніг Якуба Коласа , аўдыязапіс песні ляснога жаваранка.

 

 

Эпіграф :

                 Наш  дзядзька , мілы наш Антоні,

                 Ў дзіцячым часта быў палоне…

                                             Якуб Колас

Ход урока

1 . Слова настаўніка.

Прывітанне з вучнямі

Дзеці , аб кім сёння ў нас пойдзе гутарка ? ( дзеці адказваюць).Сёння ў нас з вамі з’явілася цудоўная магчымасць дакрануцца яшчэ раз да творчай спадчыны Якуба Коласа , да яго славутай паэмы “Новая зямля”. Усе вы дома прачыталі ўрывак “Дзядзька –кухар”.Давайце паспрабуем вызначыць мэты ўрока , якія веды мы павінны сёння атрымаць.

1 Інфармацыйны этап.

    Каб мець поўнае прадстаўленне пра дзядзьку Антося , давайце паслухаем , што сам аўтар успамінае пра яго.Падрыхтаваны вучань зачытвае ўспаміны Якуба Коласа : Дзядзька Антось !З ім мы рыбу лавілі , хадзілі на паляванне , па сена ездзілі. Меў ён да дзяцей ласку і падыход, можа, праз тое , што застаўся бабылем. Любіў пасмяяцца , умеў пажартаваць і пакпіць. Ростам быў невысокі, ніжэйшы за мяне . Нос – як упор у гэбліку , а пад носам – добрыя пышныя вусы . Валасы каштанавыя , даўгія , хвалістыя , вочкі невялікія карыя.Працавіты чалавек !

 Настаўнік :І сапраўды , дзядзька Антось сыграў важную ролю ў лёсе Якуба Коласа. Уласнае жыццё яго не склалася . Дзяўчына , якая клялася яму ў вечным каханні , выйшла замуж за другога . Ён назаўсёды адмовіўся ад спробызнайсці асабістае шчасце і па просьбе брата Міхала (бацькі Якуба Коласа) пераехаў жыць да яго ў леснікову пасаду . Сям’я Міхала стала для яго сям’ёй . А пляменнікі  - і яго дзецьмі.

Настолькі блізкім і родным , што паэт прсвяціў яму некалькі раздзелаў у паэме “Новая зямля” . Я прапаную вам паслухаць адзі х іх . Настаўнік чытае на памяць радкі “ Вось як жывога дзядзьку бачу”.

 

Заданне вучням па групах :

1-я група: апісаць партрэт Антося

 

2-я група : назваць рысы характару галоўнага героя

 

3- група :вызначыць адносіны да працы дзядзькі героя , адносіны да яго вяскоўцаў

 

 

Работа з тэкстам.

1-      група .Раскрыйце сэнс радкоў :

             Наш дзядзька, мілы наш Антоні,

             Ў дзіцячым часта быў палоне

Аб якім палоне ідзе гутарка ?Раскрыйце сэнс радкоў

2-      група . Раскрыце сэнс радкоў :

   О, дзядзька спосабаў меў многа

   Даняць праціўніка малога

Якія спосабы меў дзядзька Антось , каб заняць дзяцей ?

3- група . А чым жа Ліпава так міла ?

                 І што за Ліпава такое?

Чаму ніхто з дзяцей не мог устаяць перад прапановай дзядзькі пайсці ў Ліпава?

( На падрыхтоўку задання даецца 3-5 хвілін, дзеці замацоўваюць адказы радкамі з тэкста)

Фізкультхвілінка. ( сумяшчаем з праслухоўваннем аўдыязапісу песні ляснога жаваранка)

 

Настаўнік. А якая самая важная падзея легла ў аснову урыўка “Дзядзька –кухар”?

 

Літаратурная віктарына :

  1. Якую кулінарную страву надумаў прыгатаваць дзядзька Антось?
  2. Чым вырашыў здзівіць дзядзька Антось сваіх пляменнікаў?
  3. Якія спадручныя прылады для прыгатавання клёцак бярэ з сабою ў лес дзядзька Антось?
  4. З чаго рабііў дзядзька клёцкі?
  5. Наколькі дзецям быў цікавы сам працэс прыгатавання клёцак, знайдзіце адпаведныя радкі ў тэксце.
  6. Які фінал гэтай важнай падзеі. Зачытаць радкі з тэкста.
  7. Ці былі расчараваны дзеці такім зыходам спраў?
  8. Якім вы ўбачылі ў гэтым урыўку дзядзьку Антося, чым ён вам спадабаўся?
  9. Якія рысы нацыянальнага беларускага характару ўвасоблены ў вобразе дзядзькі Антося?
  10. Штоб вы хацелі перанесці ў вашы сямейныя ўзаемаадносіны ад дзядзькі Антося?

 

 Творчае заданне . Складанне сінквейна

Сінквейн – гэта маленькі твор, які складаецца па наступным плане :

1)тэма (назоўнік)

2)два азначэнні ( прыметнікі)

3) тры  дзеянні (дзеясловы)

4)сказ з чатырох слоў

5) асацыяцыя

 Дзядзька Антось

Вясёлы , мудры

Працуе, кулінарыць, забаўляе

Лепшы сябар і дарадца дзяцей

Цудоўны чалавек!

 

 Падвядзенне вынікаў урока

Дамашняе заданне :скласці нев. лірычную замалёўку “ Чалавек , з якім мне ніколі не бывае

сумна”

 

 

 

Раздзелы сайта